Пачуццё адзiноты...
пераступіць парог,
Нечакана падыдзе
й абдыме за плечы.
Лёгкім сумам
слязінка ўпадзе незнарок,
Мімалётным
і горка-адвечным.
Па жыцці я - чужая,
зусім нічыя.
Гэтак дадзена -
я не крыўдую.
Усім нягодам
і ветрам насустрач адна,
Не сагнуўшыся,
крочыць спрабую.
Атрымаецца - ведаю!
Проста - Любоў
Свае крылы
над лёсам раскіне.
Богу дзякаваць,
з ёй - нават боль
Будзе шчасцем,
надзеяй
і сілай!..
11.09.2003г.
Свидетельство о публикации №113100103851