Мастачка

Мне прыснілася мастачка,
Цуд жа! Дзіўная дзяўчына!
Роварам праз лужы скача,
Думаю: "Ай, малайчына!"
 
Кніг, напэўна, шмат чытае,
Птушак любіць і прыроду,
Дый штораз абавязкова
Час знаходзіць на прыгоды.
 
Ведае на струнах ноткі,
Трэба - музыку зайграе,
Дый мужчынскую бародку,
Дбае шчыра, паважае.
 
І прыгожа, і чароўна,
Вочы нават не адвесці,
Гэта сон, але, здаецца,
Ёсць яна ў свеце дзесьці.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →