А сонца звалилася у келих...

Вікторыя Полински

(пераклад з рускай мовы на беларускую)

   http://www.stihi.ru/2013/09/21/10726

А сонца звалілася ў келіх
Ружовым зрабіўшы віно,
Чароўныя калы дрыжэлі,
Мы мроілі гэтым даўно...
Ці будзе працяг дзіўным чарам
Той ночы, дзе гром салаўёў,
Дзе плавілі мроі і мары
Нам сэрцы, хвалюючы кроў...
Ды села ўпартае сонца,
Наплыла смурная туга.
І цёмным стала ваконца,
Ты верыў, я верыла, га?..
А можа заход паўтарыцца
З уздыхам глыбокім... І зноў
Мы зможам каханнем напіцца.
У келіху лёс – быццам кроў...


Рецензии
Как красиво звучит на белорусском! Спасибо, Александра!!!

Виктория Полински   24.09.2013 14:58     Заявить о нарушении
Я рада, что понравилось :-)

Ляксандра Зпад Барысава   24.09.2013 15:10   Заявить о нарушении