Дом у мора

Дом у мора

Вікторыя Полінскі

(пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://stihi.ru/2013/09/18/5950

А дом стаяў падобна караблю,
І мора штодня дзіка жартавала.
Ён засынаў пад сціплае люблю,
А хваля яго зноўку абуджала...

Пад вечар неяк загуляла бура
І дом сваімі вокнамі трымцеў.
І змыла ветрам прыбярэжных "фурый"-
Не стала чаек... Шторм ва ўсю мацнеў...

І мне і дому стала не да сну,
Са мою разам ён не спаў, ад жаху.
Бо біла хвала проста па вакну,
І гарлапаніў гучна кот на даху.

Ну раз не спіш, пагавары са мной,
Як шмат было ў жыцці бур і катоў...
Галінкай пальма прывячае дом,
Засні мой дружа, усё будзе добра...


Рецензии