МАРЫ

Як жа хочацца мне пахадзіць па расе
Ды   басымі   сваімі   нагамі,
Каб пачуць і цяпло ад роднай зямлі,
Шанаваць  тое  шчасце  гадамі.
А як хочацца зноў слухаць спеў салаў’ёў
І ўдыхаць гэта  проста з паветрам,
Адчуваць сябе гэткім ліхім жаўруком,
Каб  ганяцца  ў  небе  за  ветрам!
Як жа хочацца мне ды да сонца дастаць,
Кабы  зліцца ў шчасці з прыродай,
І  лятаць  там у небе, нібы журавель,
Аглядая   прастор   з   асалодай!               


Рецензии