Разкажу я нешта дзецям

Жыў на свеце ёжык-вожык,   
Быў на рэдкасць ён жывы.
Ўсё бегаў вельмі шпарка,
Бо нябачыў той  мяжы.       
А яшчэ хацеў дазнацца,
Хто і як жа тут жыве…
Так  было яму цікава-
Лез да ўсіх,хто тут ідзе!
Раз убачыў  на дарозе
Як   улітачка  паўзе,
На сабе  нясе свой домік.
Што ж за цуд такі ідзе?!
Павітаўся з  ёю  вожык
Ды зачмыхаў, запыхцеў,
А  яна - ніякай увагі,
Тут  дружок аслупянеў.
Ну,а потым раззлаваўся
На улітачку ў траве,
Што гаворкі а ніякай
Ён  не  чуе  ад  яе!
Надаеў ён сваім чмыхам,
Папаўзла ж яна хутчэй
Ды звярнула з той дарогі,
Пад парган паўзе далей!
Ён  за  ёю паспяшаўся
Дый заблытаўся ў траве,
А яшчэ-спрабуе ў дзірку
Прапіхнуць ён сам сябе!
Закрычаў ад болю вожык:
"Ой, ратуйце вы мяне!”
А ўлітка знікла з зроку…
Ды  і  ноч  ужо ідзе!
Так сядзеў ён там да ранку,
Ўвесь скалеў аж да касцей.
Бачыць-зноў паўзе улітка-
Не чакаў такіх гасцей. 
Так  ў нос яго казыча,    
Што няможа ён дыхнуць.
А яна  ўсё паглядае-
Як яго тут абмінуць...
Вожык лёгенька напнуўся
Ды як пчыхне ад душы,
Ўвесь палон і паваліўся-
І бягом  ён  ад  бяды!    
За сваё ён паплаціўся-
Гэтак,браткі,захварэў…
Тут нябудзе болей бегаць,
Ён цяпер - паразумнеў!


Рецензии