Табе

Табе

Ігар Белкин
(пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://stihi.ru/2013/09/15/2371

А дзень з'явіўся жабраком гугнявым
ў бяссонечнасць надвор'я па-за шклом,
і цэнзарам, які гартае млява 
анахранізм пра тое, што было!

Над Балтыкай і ветрана, і стыла,
і хмары з белапеннаю канвой,
паколваюць маланкі мора шылам
мастацка, з макіяжнаю сурмой.

Вядома што, я не жалезны Фелікс,
год семдзесят, як знерухомеў ён -               
дрыготка хваляй бегае па целе,
і лупіць дождж на кволы парасон.

Пад парасонам смутак і трывога
за ўлітае ў маё – тваё жыццё
для доўгіх безжурботных дыялогаў
пакуль струменіць па зямлі быццё.

І што нам гэты нестабільны клімат,
што карабель нясецца без руля? –
існуем мы з табой як свет адзіны
на шарыку пад назваю Зямля!


Рецензии
Кискам привет и по карасику, вот тока как словлю, так и пришлю враз!

Игорь Белкин   17.09.2013 17:49     Заявить о нарушении
спасибо, киски ждут, если на них посмотреть, сразу видно: ждут :-)

Ляксандра Зпад Барысава   17.09.2013 17:51   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.