Матуля

Матуля- матулечка,радасць мая,
Гэтак  галубіш  мяне  ты адна!
Дзякую  Богу,на свеце ты ёсць.
Ты  і нямоглая бачыш наскрозь.
Як жа мне хочацца твар цалаваць,
Хочацца  сэрцам  цябе абдымаць.    
Як жа мне хочацца сіл табе даць,
Зноў каб змагла ты ўсіх частаваць.
Хочацца бачыць і радасць ў вачах,
Ніколі не бачыць цябе у слязах.
Як  жа пяшчотна  кахаеш ты нас!
Я маю заўсёды матулькін наказ-
Трэба з павагай ісці да людзей,
Не будзе турбот і злючых вачэй.
Як ты мне люба, матулька мая,
Заўсёды  кахаю  ўсім сэрцам і я! 


Рецензии