Мае думкi

Як жа добра, калі маё  сэрца  пяе,
Кожны дзень,кожны час не сціхае і ў сне!
А як добра яшчэ прачынацца з зарой,
Калі сонца ўстае ды гаворыць з душой!
Як  жа  добра, калі мае мары жывуць!
Яны   сэрца   маё ад бяды  берагуць!
Як напевы вясны, мае думкі  плывуць,
Падхапіўшы мяне, аж да сонца вядуць!
Ўсё бягуць і бягуць,як той жэўжык-ручай,
То лагодна пяюць,то бурляць неўзначай!


Рецензии