Игорь Григорьев Перад дарогай - в переводе Оксаны

Перад дарогай 
                Ігар Грыгор’еў
Гані тугу з вачэй. Наперадзе растанне,
Ды прабягуць імклівыя гады,
І ўжо бяда трымаць мяне не стане.
Вярнуся я. Але скажы, куды.

А фальш бадзёрых слоў тут сёння не да месца,
Бо ў іх разгубленасць, у іх  нябачны плач.
Кахай мяне, каб быў на варце сэрцам.
Вярнуся. Толькі тэрмін мне прызнач.

Не трэба дакараць. Не хочацца скарыцца.
Завейны шлях мой роўным не назваць.
Шануй сябе, не вер, што ты ўдавіца.
Вярнуся. Толькі як цябе пазнаць.

Вярнуся. Ды прашу: выконвай абяцанне,
Калі пайду туды, дзе Вечны бой.
А ў гэту ноч, што поўніцца растаннем,
Даў волю сэрцу. Я яшчэ з табой.

Пераклала Аксана Ярашонак


Рецензии