М лы астравочак
Я люблю свой Астравец- мілы астравочак
Палюбіў я назаўжды мілы свой куточак
Падабаюцца сады, вуліцы шырокія
Не заманяць ні за што гарады далёкія.
Прыпеў: Астравец, Астравец, мілы астравочак
Палюбіў я на заўжды родны свой куточак.
2
Я люблю свой Астравец-азярцо, рачушкі
Кветкі тут спраўляюць баль, славяць лета птушкі
Я люблю свой Астравец і дубы над Лошай
Ты заўсёды малады і заўжды харошы.
Прыпеў.
3
Я люблю свой Астравец - як пяюць дзяўчаты
Хлопцы ходзяць часта тут да дзяўчат у сваты
Падабаюцца сады, вуліцы шырокія
Не заманяць ні за што гарады далёкія.
Прыпеў.
Свидетельство о публикации №113091401252