Ой, дзе учора я бы...

Ой, дзе ўчора я быў, не згадаю нiяк.
Памятаю - паверхi з кватэрамi.
I, што з Клаўкай на кухнi, як быццам маньяк,
Цалавауся. I сцены з шпалерамi.

Трохi  помнiцца, Клаўка была не адна.
Што сяброука да нас напрасiлася.
I гарэлку "Сталiчную" помню. "Да дна!"
А пасля - у мазгах памуцiлася.

Як прачнууся "пад пеўняў" - дык лепш не ўставаў.
Расказалi такое, аж сорамна.
Быццам п*яны я быў, быццам голы гайсаў.
I крычау:"Генералам ўсё пораўну!"

Ну, а потым - сарочку iрваў на шматкi.
Бiу у грудзi сабе кулакамi я.
А, як толькi адбiў на сабе кулакi,
Песнi стаў выдаваць прыблатнёныя.

I,пакiнуўшы пiць, бо ўсё выпiў, амаль,
I,стамiўшыся трохi ад гэтага,
Бiў аб сцены чужы дэфiцытны крышталь
З крыкам:"Знойдзеш сабе яшчэ лепшага!"

I нiхто мне не мог нават слова сказаць.
Запалохаў, ажно заiкался.
А "да цямы прыйшлi", сталi рукi вязаць.
Вось тады ўжо за усё адыгралiся.

Нехта ў вочы плявау, нехта бiў у жывот.
Помстай дзiкаю аж захадзiлiся.
Знакамiты спявак лiў гарэлку мне ў рот.
Удавiца адно заступiлася.

Калi праўда яно, хоць адсоткаў на пяць,
Застаецца памерцi i ужо не уставаць.
Добра, толькі ўдавiца, няхай ёй шчасцiць,
Даравала мне ўсё i паклiкала жыць.


Рецензии
Валодзя,такі ўдалы пераклад Высоцкага.А чаму ў цябе няма у кароткага?Ці на планшэтах яго няма?Веьмі ўдала пераклаў.А яшчэ не робіш такія? З прывітаннем,

Ядвига Довнар   13.08.2016 19:22     Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.