Вясна расчыняе вароты

Вясна  расчыняе нам насцеж вароты,
Распускаецца лісце на белай бярозе, 
І сцелецца дол  шаўковай хусцінкай,
Аксамітамі фарбаў рысуюць вярбінкі.
У белым  ўбранні  стаіць  і  садок,
Сваёй прыгажосцю ён вабіць наш зрок!
Вясна   пазірае  з  высокіх  нябёс,               
Яна   нас  вітае  прывабнасцю гроз
І  водарам  кветак, і  тых тапалёў,
І  дорыць на  шчасце  гімн  салаўёў.


Рецензии