Прабач мне, Божа!

Прабач мне , Божа!
           На душы - самота,
І слёзы горкія
          чамусьці не суняць.
Прабач мне, Божа!
              Гэта адзінота
Імкнецца ціхенька
                мяне абняць.

Я не скаруся!
        Я крыху стамілася...
Ды не паддамся!
            Божа, ты прабач!
Няхай мне сёння
    шчасце не ўсміхнулася,
І ў сэрцы
       сумны
             не сціхае плач...

Прабач мне, Божа!
              Божухна, прабач!..


Рецензии