Як ты?
Ты прабач, што я не побач.
Вось ізноў я пішу,
Засынаю апоўнач.
Кіламетры лясоў
Паміж намі раздаліся.
Не крычаць, не прасіць.
Праз гады не дакрычышся.
Толькі ў снах я з табой,
Абдымаю, цалую.
Гэта ўсе не забыць,
Успаміны ратую.
Сонца рана ўстае.
Я ўстаю не з ім разам.
Ноч, падушка. Не ты.
Нельга ж, каб ўсё адразу.
Успамінай пра мяне,
Быццам мару, як светач.
Я пішу да цябе,
Стаўлю кропку. Дабранач.
Свидетельство о публикации №113090806725