Беларусам

Уставайце, браты-беларусы!
Уздымайце свой сцяг увышыню!
Змагайцеся ж вы за свабоду,
За долю, за нашу зямлю!

Ужо хопіць хадзіць пад прыгнётам,
Даволі царам аддавацца,
Даволі стаяць на каленях.
Давайце жа, дружы, змагацца!

Забылісь на родную мову,
Да Захаду цягнемся моўчкі.
Не сорамна вам, беларусы,
Зямлі нашай сыны і дочкі?

Хутчэй ланцугі паскідаем!
Ужо хопіць дрыжаць быццам трусы.
Давайце жа будзем змагацца!
Уставайце хутчэй, беларусы!


Рецензии