Застанемся ж, сябры
І, куды б не раскідаў нас лёс,
Будзем памятаць мы словы родныя,
Прыгажосць беларускіх бяроз.
Застанемся ж, сябры, беларусамі,
Хоць не ў роднай краіне жывем.
І ў Балгарыі, і ў Вільнюсе
Беларускую песню пяем.
Застанемся ж, сябры, беларусамі.
Хай гучыць наша родная мова.
У Польшчы, у Венгрыі і ў Іспаніі
Чуюць хай беларускае слова.
Застанемся ж, сябры, беларусамі.
Васількі хай у сэрцы, як у жыце
Разліваюць блакіт на чужбіне.
Беларусамі, дружы, жывіце!
Свидетельство о публикации №113090806709