Восеньскi настрой

Восень - рудая нявеста,
Ды з распушчанай касой,
У душы хапае месца,
Для цябе, цябе адной.

Вось прайду я сёння ранкам
На работу, ды пяшком.
Хмары, вецяр і маланка,
Мне як кажуць - ні па чом.

Я іду старонкай роднай,
Дзе знаёмы кожны куст.
І душой сваёй галоднай
Адчуваю гэты густ.

Восень кружыцца лісточкам,
Што пад ногі мне ляціць.
Галубок махне хвасточкам,
Адлятае і бурчыць.

Парасончык каляровы,
Ды на шпільках, як мага,
Пралятае ганарова,
Як кусочак пірага.

І душы прастор і вольнасць,
Гэтай восяні краса,
І прыходзіць да нас здольнасць:
Чуць прыроды галаса.


Рецензии
Как же замечательно у Вас получилось!
Осень рыжая невеста
Да с распущенной косой
И в душе хватает места
Для тебя, тебя одной.
Как же красиво! А язык! Просто восторг! Очень понравилось))

Наталья Попова 51   07.11.2013 21:41     Заявить о нарушении
Спасибо,Наталья!С Теплом Души!

Иосиф Беганский   07.11.2013 23:24   Заявить о нарушении