ВЕРХ и НИЗ

 ВЕРХ і НІЗ

 Федорченко Максім
 (Пераклад з рускай мовы на беларускую)
   Арыгінал: http://www.proza.ru/2013/08/22/1531

 Трамвай, званочкамі звінеў
 Ляцелі хмарай іскры.
 Ён падзяліў на двох мяне:
 На верх і ніз.

 І з'ехаў верх.
 Застаўся ніз.
 І феерверк
 Блакітны
 Салютам радасным павіс.
 Верх без талона.
 Кантралёр:
 - Далоў з вагона!
 Гэта злодзей!!!
 І ніза вышпурнуў уніз.

 А ніз ляжаў.
 Ляжаў, ляжаў,
 Ляжаў, ляжаў, ляжаў, ляжаў
 І раптам ён падняўся.
 І ніз закрочыў.
 Крочыў, крочыў,
 Ён крочыў, крочыў, крочыў, крочыў,
 І захістаўся.
 Тады узяў ён  і пабег.
 Ён бег і бег,
 І бег, і бег, і бег, і бег -
 Пакуль дамоў дабраўся.


Рецензии