Ля чары
Федорченко Максім
(Недакладны пераклад з рускай мовы на беларускую)
http://www.proza.ru/2013/04/23/1624
Пра з’яўленне новай катастрофы
Мне даўно герольды пратрубілі,
Эпітафій прагучалі строфы
І паніклі на маёй магіле.
І даўно мая забыта памяць,
Параслі травою мае сцежкі,
І мой дом, напэўна, кімсьці занят,
Чэрап круціць землякоп з усмешкай.
Кліча мяне Йорыкам, бадзяжкай,
Гладзіць белую круглявую даўбешку,
Тыкае ў мяне бляшанай пляшкай,
Закусіць дае мне сыраежкай.
Якім чынам, як я бачу гэта,
Чым, адкуль, з якога вымярэння,
Над магілай, ці з другога света,
Дзесьці ўзбоч ад гэткага здарэння...
Міг жыцця і вечнае збавенне,
Іншае быццё - не нашы мары.
Я пазнаў за крохкае імгненне,
Прычасціўшыся Святога з Чары.
Свидетельство о публикации №113090505580