Прагну жыцця

Прагну жыцця. Неабсяжных прастораў.
Мора і ветра, і шэпта зарніц.
Мне не стрымаць маю волю. Учора,
сёння і заўтра не падаю ніц.

Вышай за горы, мацней за каханне
будзе нарэшце малітва мая,
я не жабрак, не хачу спачування,
асэнсавана: я - попрасту я.

Большасць спыняецца дзесьці на тропах,
шчырасць и веру згубіўшы навек,
я не хачу прабірацца ўпотай,
я заяўляю, што я - чалавек.

Нудзяць і нудзяць дарэмныя людзі,
сховішчы, вогнішчы ладзяць свае,
правая - чыстая, левая - ў блудзе,
маюць ўсё, а душы не стае.

Прагну жыцця. Захаваць паспяшаю
Вобразы, думкі, пачуцці і сны,
Моц - гэта тое, што я адчуваю,
Я прагучыць і пачуюць яны.


Рецензии