Усё што зроблена дарэмна

 Юрий Хохолков

 (пераклад з рускай мовы на беларускую мову)

 Усё, што зроблена – дарэмна,
 Як не спраўдзіліся сны…
 Мне бы хату  - не з камення,
 Збудаваць бы, а - сасны.
 Залатой,  духмянай, нібы
 Дарагі ямайскі ром…
 А катаць па лагах іх бы
 Вельмі зручна чатыром.
 Каб на дол ляцелі трэскі,
 Каб спявалі нам бары
 Адмысловыя прыпеўкі
 Да вячэрняе пары.
 Як заходняя заранка
 Размалюе небасхіл,
 Можна у гарачай лазні
 Змыць працоўны пот і пыл,
 Ды і выпіць… не да пьяну,
 Як ідзе спакон вякоў –
 Што такое тут па шклянцы
 Для здаровых мужыкоў…
 Добрая была б карціна –
 Сала, бульбачкі гаршчок…
 За сталом тры сталых сына
 І сівы, стары дзядок.

 Мне б пабудаваць … дык позна,
 Не змяняючы убор.
 Не спілованыя сосны -
 Толькі могільны дазор.


Рецензии