Белорусская

Дубрау старых, вазёр блакiтны край,
Паветра дых – майго куточка рай.
Срэбрам расы, за сонцам па чарзе,
Павольным крокам – вясна iдзе.
Як не глядзець, як не дзiвiцца тут
З вятрамi пець, схiнуцца ад пакут.
Маёй зямлi у пояс пакланюсь
Маё жыццё – песьня Беларусь.

У свеце усiм нiдзе няма такой,
Каб прыгажэй цябе была вясной.
Каб навакол гучалi прамянi
Адблёски быццам бы агнi.
А на мяжы, як неба, васiлькi
Радзiмы край, ты мой адзiн такi.
У дубравах песнi салауя
У той красе – нарадзiуся я.


Рецензии