Як быццам...

Каханне - чараўніцтва забыццё.
Я бачу сны - яно мне толькі сніцца.
Чакаць яго гатовы ўсё жыццё,
Як быццам ...

Нічым не абмяжоўвайце душу,
І пачуццё павінна ў ёй прыжыцца.
Надзею на каханне я нашу,
Як быццам ...

Анёл ціхенька за плячо кране,
І ў гэты час павінен цуд адбыцца:
Скрозь сны каханне прыйдзе да мяне,
Як быццам ...
23.08.2013


Рецензии
Як добра i смачна напiсана! М-м-м... Спадабаецца. Кранае нешта такое блiзкае i таемнае. Як быццам...

Юртаев Дмитрий   28.08.2014 22:30     Заявить о нарушении
Добры быу час, вершы легка нараджалiся;)

Махнач Сергей Юрьевсын   29.08.2014 13:12   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.