А. Д

                А. Дл -му.

Давайце з вамі пазнаёмімся
Бліжэй.
         Нічога, што пішу?
Ды не хвалюйцеся!
             Дамовімся
Не лезці з ботамі ў душу.

У Вас я адчуваю сябра,
З каторым - нават памаўчыш -
А раптам
          быццам лепей стане
І пасвятлее ўначы.

Давайце з вамі пазнаёмімся!
Я ведаю, што мы - дамовімся!..


Рецензии