А я жадаю у адзiноце...

        * * *

А я жадаю ў адзіноце
Блукаць па зацішку алей.
У восеньскай яскравай цноце
Ісці праз сонца ўсё далей...
Успамінаць аб тым, што будзе,
Калі адыдзе лістапад.
І марыць аб надзённым цудзе,
Не пазіраючы назад.
Звяртацца да Таго, Хто ў свеце.
Звяртацца да Таго, з Кім свет...
І маляваць, што сніцца дзецям
На самай восеньскай з планет.


Рецензии
Дзякую,Дар'я, было прыемна прачытаць Вашыя вершы, жывыя, трапяткія і цёплыя!

Клавдия Семеновна   12.10.2016 20:31     Заявить о нарушении
Дзякуй вам за зацікаўленасць, пачуцці і водгук!

Дарья Дорошко   13.10.2016 07:23   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.