Адказнасць

Апусцелыя хаты
         Чарнобыльскай зоны.
Вочы слепа глядзяць.
А каму ж людскiя праклёны
Мусiм мы пасылаць?

Нi буслоў, нi варон па-над дахам.
Камiны не дымяць.
За жыццё пад
         Чарнобыльскiм жахам
Нам каго праклiнаць?

Пазабiтыя зеллем палеткi.
Вокны слепа глядзяць.
Вечна хворыя дзецi, падлеткi.
Слёзы стогнам гучаць.


Рецензии