новае

бачыцца новае ў кожным імгненні,
глушацца колеры,тыя,што помняць,
як ляжалі з табой у тагачасным насенні,
як дыхалі побач,як бачылі роўнядзь.

давай-ка мы разам забудзем былое?
гэта ж не цяжка - узяў ды забыўся!
смешная наша каханне малое -
шчанюк дваравы,што крывым нарадзіўся.

ты як жадаеш,а ў мяне ўсё па-новаму:
іншыя я запаліла агні.
не аддавайся наплыву часоваму!
сам па сабе,калі ласка,плыві


Рецензии