И крылом загадкава махае

Нада мною бусел праляцеў,
Памахаў загадкава крылом...
Мабыць, папярэдзіць захацеў,
Што праходзіць лета за акном.
Дождж ці ясна, праўда ці хлусня...
Думкі ўскалыхваюць бясконца
Ад самотнай зоркі да рання...
Парасонам не закрыеш сонца!
Бо яно вачамі зіхаціць,
Бо яно сардэчка сагравае!
...Белы бусел над жыццём ляціць
І крылом загадкава махае.


Рецензии
Вельмі спадабалася!!! Меладычна і ўражліва! Дзякую.

Жанна Улахович   29.07.2013 01:06     Заявить о нарушении
Дзякуй, Жанна! Вельмі прыемна, што Вам спадабалася!
З павагай

Валентина Дробышевская   29.07.2013 08:51   Заявить о нарушении