Што хаваеш...

Што хаваеш ты за тварам,
Я ня ведаю, прабач.
Можа, ведае крумкач,
Дзе вандруюць зараз мары?
Запытай, i ён адкажа,
Як наведае твой сад.
Здолiш здзейснiць пераклад –
Паслухмянай часу пража
Стане разам на далонi,
Гай з табой загаманiць.
А пакуль ня трэба жыць
У дажджу i хмар у палоне.


Рецензии
Невялiчкія заўвагі, калі дазволіце:

хаваеш (без мяккага знаку)
здЗейсніць
а таксама "ня ведаю" і "ня трэба" (у першым складзе перад націскам)

Вельмі прыгожы верш, Дзякуй!

Ослиные Уши   26.07.2013 22:16     Заявить о нарушении
Дзякуй i прабачце за памылкi)))

Сергей Заровский   26.07.2013 22:34   Заявить о нарушении
Алiнка, падкажыце, калi ласка, дзе i як у кароткае знайсцi на "клаве" - нязручна без гэтай прыгожай лiтары...

Сергей Заровский   27.07.2013 10:52   Заявить о нарушении
Cяргей, прывітанне. Па-першае, Вам патрэбна дадаць беларускую мову (звычайна на панэлі Пуск > піктаграма змены мовы > параметры), тады на кілірычнай клавіатуры замест літары "щ" атрымаеце "ў".

Ослиные Уши   27.07.2013 20:47   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.