Пярсцёнак Саламона

Пярсцёнак Саламона


Пярсцёнак Саламона на руцэ
Вяшчуе ў дзень шчаслівы: "Гэта пройдзе".
Жыцце падобна зменлівай рацэ.
Няшчасцю – той жа лёс: "І гэта пройдзе".

Купайся ў промнях сонечных, калі
На галаву яны з блакіту льюцца!
Пі, як нектар,  свой міг, бо кавылі
Вось-вось прад буры подыхам сагнуцца!

Калі раўнуць грымоты над табой -
Глядзі спакойна ў вочы непагодзе,
Дазволь разгледзець ёй пярсцёнак свой.
Маланка высвяціць: "І гэта пройдзе"!


 2007


Рецензии
"пройдзе-пройдзе" - цікавая рыфма, ніколі раней не сустракаў -;)))

Прывітанне, Уладзімір! Шчыра рады сустрэчы і знаёмству з "новым" для мяне беларускамоўным аўтарам. Давай не губляць сувязі.
Махнач Сяргей.

Вершы   04.06.2014 09:00     Заявить о нарушении
Не, гэта не рыфмы! :) "Гэта пройдзе", "І гэта пройдзе" - два выразы з Саламонавага пярсцёнка, якія я ўплёў у верш, выкарыстаўшы іх у логіцы аповеду.
Я таксама рады сустрэчы з вамі!

Уладзімір Чараухін

Верасовы Звон   05.06.2014 01:05   Заявить о нарушении
Так, я ведаю гэты прыём. Ён мае права на існаванне. Проста хацеў пажартаваць;)

Вершы   06.06.2014 01:15   Заявить о нарушении
Я зразумеў. :)

Верасовы Звон   06.06.2014 15:03   Заявить о нарушении