Палёты у сне

Палёты ў сне

(Прысвячаецца Дар'і Дарошка)
http://www.stihi.ru/avtor/edlaladanko


Я сяджу на халодным карнізе,
Пазіраю на горад унізе.
Пазіраю на сонныя гмахі,
На залітыя месяцам дахі.
На пустыя бязлюдныя сцежкі
Пры святле серабрыстай усмешкі.
Ах, як добра, як хораша спіцца!
Ах, як хочацца неба напіцца!
Пакружыць у міжзорным абшары,
Дзе жывуць чалавечыя мары.
Удыхнуў на ўсе грудзі бязмежжа,
Паглядзеў на далёкую вежу,
Дзе фігурныя стрэлкі застылі,
І - расправіў бясплотныя крылы.


                17 верасня 2009


Рецензии
Цудоўна, Уладзімір!

Першы радок трохі няроўны:
"Я сяджу на холадным карнізе"

Чаму не "на халодным"?

Вершы   06.06.2014 01:23     Заявить о нарушении
Гэта "ачапятка". Зараз выпраўлю.

Верасовы Звон   06.06.2014 15:06   Заявить о нарушении
А дзе падзяка?)))

Вершы   07.06.2014 12:34   Заявить о нарушении
Шчырае дзякуй! :)

Верасовы Звон   09.06.2014 00:08   Заявить о нарушении