Сэрца свету

Сэрца свету

(Прысвячаецца Дар'і Дарошка)
http://www.stihi.ru/avtor/edlaladanko


Альтанка - у воблаках бэзу.
Дзівосны куток над ракой.
Духмяны вятрыска-гарэза
Суквецці варушыць рукой.

Праменне струменіць скрозь лісце.
На доле дрыжыць светлацень.
Ты помнiш, галубка, калісьці
Быў гэтакі ж сонечны дзень?

Ты толькi паслухай, Танюшка,
Пра што шамаціць гэты бэз!..
Вось гэтыя словы на вушка
Шаптаў я калісьці табе.

У нашым адзіным сусвеце
Дрыжыць над вадой гэты кут.
Спытаеш няголасна: "Дзе ты?" -
Адразу пачуеш: "Я тут!"

17.02.2012


Рецензии
Сапраўдны верш! Дзякуй за асалоду чытання.

Вершы   06.06.2014 01:27     Заявить о нарушении
Пазнаёмцеся бліжэй з цудоўнай музай маіх радкоў, бо ў гэтай альтанцы чытаю свае вершы не толькі я.
Вы расшукваеце беларускамоўных паэтаў, дык вось - прашу:
складанка"Вершы" - http://www.stihi.ru/avtor/edlaladanko&book=1#1
складанка "Переводы" - http://www.stihi.ru/avtor/edlaladanko&book=2#2

Верасовы Звон   06.06.2014 16:25   Заявить о нарушении
Дзякуй за адкрыццё!

Вершы   07.06.2014 12:23   Заявить о нарушении
Сапраўды, таленавіты аўтар.

Вершы   07.06.2014 12:29   Заявить о нарушении
мне спадабалася!поспехаў у творчасці.!

Владимир Гайдук   03.05.2015 08:40   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.