Нам з табою не паразумецца...

                * * *

Нам з табою не паразумецца,
Не знайсці святла агульнай мовы.
Мабыць, сонейка найперш пральецца
На пясок, чым зробім мы высновы
З нашага няможнага кахання.
Плача небарака птушка каня,
Ды напіцца век яна не можа,
Бо лятае вельмі асцярожна.
Бо лятае вельмі ўжо нясмела
Усе жыцце яна па свеце белым.
І каханне напаткала скруха.
Нават, калі ўзімку завіруха -
Не заўважыць: холадна не будзе.
Нават завіруха не астудзіць
Гэты сорам, гэты жаль і роспач.
І не піць яму ні зоры-росы,
Ні ваду з аблокаў на світанні
Ў далонях сонечнага рання.
Сіл няма ахвяраваць спакоем.
Быццам жа і робіць сёе-тое,
Ды дарэмна ўсе, калі баіцца
У нябёсы паляцець сініца.
 


Рецензии
Будзе час, адважыцца сiнiца
Да аблокау iда сонца узвiцца!

Владимир Шиманович 2   29.07.2013 16:35     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.