***

Я пачакаю цябе ў вышынi
Аблокi трымаюць ўва мне захапленне,
Конiк драўляны  - кiроўца гняды,
Быццам бы жывы, мне крычыць: "Адпраўленне!"

Я пачакаю цябе ў каласах,
У жыце тужлiвай, радзiмай мне вёскi.
Людзi яе засталiся ва снах,
I вось толькi я на надворку з бярозкай.

Я пачакаю цябе ля ракi,
Нават ля сiнiх тых нёманскiх хваляў.
I памалюся я, як у сям'i
Калiсцi малiлiсь ў дзядулiнай хаце.

Нягоднiк сумленны, вандроўца я сонны,
Аблокi цяробяць мае валасы.
Я пачакаю цябе дзе заўгодна,
Ты толькi, ты толькi прыйдзi...


Рецензии