Вясновая песенька

Лес пацiху снег скiдае –
Коўдры, шапкi, рукавіцы.
Песню звонкую спяваюць
Гаманлівыя сініцы:

 - Лес магутны, прасынайся!
 Гул зямлі пачуй вясновы!
 Сок, па дрэвах падымайся,
 Сілу дай лісточкам новым!

 Рэчка, рэчка, разлівайся,
 Разгані ільдзіны звонка,
 Хай напоіцца вадзіцай
 Наша родная старонка!

 ...І ад песенькі вясновай,
 Што звінела на ўзлеску,
 Ціха вочкі адкрывае
 На праталінцы пралеска.


Рецензии
Выдатны верш, мне спадабалася!

Махнач Сергей Юрьевсын   24.10.2014 20:21     Заявить о нарушении
Дзякуй, Сяргей! Мне вельмі прыемна, што Вы завіталі ў госці, пычыталі мае просценькія вершы для дзетак.
Рада знаёмству.

Марина Мишакова   26.10.2014 14:00   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.