Што расказау стары млын

ЧАСТКА ЧАЦВЁРТАЯ …ГІСТОРЫЯ МАЛАЯ, АЛЕ ВЕЛЬМІ СТРАШНАЯ
ХТО ІДЗЕ ЎНАЧЫ ЗА СПІНОЙ
Сцяжынку схаваюць замшэлыя хвоi,
Паветра за поўнач зменiць абрыс.
Людское пракляцце цяпер, як нiколi,
Не затрымаюць нi слова, нi крыж.

Па следу пацягнецца i цераз абшары,
Завые, як звер, хрумкане галiной.
Нават схаваюцца зоркi за хмары
I папярхнецца зноў лес цiшынёй.

А потым пачуюцца хуткiя крокi,
Раптоўна цяжкiм стане выразны змрок.
Скулёж ля балота, ды быццам уздохi,
Успыхне зяленым начны матылёк.

Мурашкi па скуры - што далей будзе?
Сэрца апошнюю песню пяе.
А жах рве клыкамi здранцвелыя грудзi,
На часткi душу бессмяротную рве.

Сяргей Брандт, 30.05.2013


Рецензии