Тры матылькi ля свечкi-сонейка...

Тры матылькі ля свечкі-сонейка ўначы
 Спазнаць імкнуліся: “А што гэта – агонь?”
 Адзін здалечку баязліва пасачыў –
 І па вяртанні абвясціў, што свеціць ён.

Другі бліжэй да дзіва-свечкі падляцеў –
 І апаліў раптоўна полымем крыло.
 Затое вопыт, сапраўды, яскравы меў:
 “Агонь пячэ! Мне ажно сэрца апякло!”

А трэці ўзняўся, ветрам кінуўся ў агонь –
 І не спыніць яго было, і не ўтрымаць.
 Хоць зведаў ісціну, што вабіла яго,
 Але, не змог ужо нічога расказаць.

Чаму, калі даюць нам веды, разам з тым
 Збаўляюць шанцу свету ісціну адкрыць?
 Дурны гаворыць, ды не ведае, аб чым.
 А мудры ведае, сумуе і маўчыць…

28.12.2010


Рецензии