Зiрнуць за мяжу

Мы часам жадаем
прайсціся па краю,
У нас ёсць магчымасць
у бездань зірнуць.
Але надта шмат
да сябе ў нас жалю.
Нам страшна
ў таемнасці проста тануць.
І так мы пужаемся
кожнага крока
Ідзем мы далёка
ад гэтай мяжы,
Не ведаем:
можа ў гэтага змрока,
Адкрылі б
усе тайны ды рубежы.
Не трэба хадзіць
так далёка ад краю!
Адчуй на імгненне
таемнасць, жыццё.
Я лепей бяздумна
ў цемры сканаю,
Чым не адчую
ў сабе пачуццё!


Рецензии