Лiхтары

Ноч прынесла свежае паветра,
Як яго раней мне не хапала!
Мяккі свет нямога ліхтара,
Разам з ноччу сёння я спаткала.
Вось няма ніякай мітусні
І няма на вуліцы нікога.
І ніхто не створыць тут хлусні,
І не зможа падмануць сляпога.
Цішыня…
Нічутна нават гука!
Толькі ціха стаяць тут ліхтары,
Ім самотна, паміж усіх разлука,
І няма ніякай тут журбы.
Усе заснулі моцна, бачаць сны,
Толькі ліхтары трышчаць у цішыні.
Быць можа так яны ўкладваюць
Нас спаць…


Рецензии