Матулiн дзень

Матулiн дзень.
Празрысты, быццам неба.
Матулiн дзень.
Як воддар свежаспечанага хлеба.
Матулiн дзень.

Матулiн дзень.
Пяшчотны, нiбы сонца.
Матулiн дзень.
Любоў адданая да кропелькi, да донца.
Матулiн дзень.

Матулiн дзень.
Як чыстая крынiца.
Матулiн дзень.
Адзiнай, любай, як не ганарыцца
Ў матулiн дзень!

Матулiн дзень.
Махнуць буслы крыламi.
Матулiн дзень.
Няхай заўжды лунае памiж намi
Матулiн дзень.

    (Белорусский)
    (фото из интернета)


Рецензии
Шчыра дзякую за цудоўны верш, за чулыя словы для матулі. Думаем аднолькава :

Я калыханку мамачцы спяваю

Я калыханку мамачцы спяваю:
-Спі,родная, ўжо хопіць працаваць,-
Яе далоні к сэрцу прыціскаю,-
Дачка матулю будзе калыхаць.

Табе спяю пра зорак карагоды,
Дрымота вочы хай твае кране,
Адыдуць ўсе трывогі і нягоды.
Спяю, як ты спявала для мяне.

Яшчэ бяссонніцу- сяброўку зачарую,
Ёй хопіць мучыць думкамі цябе.
Гляджу і бачу маму маладую,
А не сівенькую, слабую, у журбе.

Не будзе песня гэтая самотнай-
Ахоўны зачур я спляту са слоў
І пацалую так цябе пяшчотна,
Каб ты адчула ўсю маю любоў.

Ирина Косенкова   23.01.2016 17:47     Заявить о нарушении
На сто адсоткау згодны з Вамi.
З павагаю,

Владимир Шиманович 2   23.01.2016 17:55   Заявить о нарушении
Мне ВЕЛЬМІ прыемна!!!)))

Ирина Косенкова   23.01.2016 17:58   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.