Апошнi шляx

               

Iз старажытнай цемры часу
Мы атрымалi гонар свой.
Айчына наша не адразу
Мiр атрымала i cпакой.
Спачатку госцi ды суседзi
Дзялiлi, рвалi, як маглi.
Гарэлi вёскi, нашы ж дзецi,
У палон да ворага iшлi.
Там, без бацькоў i на чужбiне,
Каб не забыць вясёлак смак,
Родную мову ўпотай пiлi,
З дзiцячымi малюнкамi ў снах.
Так i жылi, далей хавалi,
Той водар адзiчалых руж.
I на чужбiне памiралi
Са словам: «Я ёсць беларус!»
Iх душы па вясне, як птушкi
Ляцяць да хаты з-за мяжы.
Апошнi шлях  льняною хусткай
Да родных хат уначы ляжыць. 

Сяргей Брандт,  19.06.2013               


Рецензии