Залатыя Апосталы Радзiвiлау

Дзяды казалi - слухай уважлiва i пiльна,
У замку Радзiвiла, пана маладога,
Быў ход падземны аж да Вiльна,
I брукаваная шырокая дарога.

Ляцела пад зямлёй з гярбом карэта,
Гарэў агонь, хрыпелi страшна конi.
Цяпер нiхто не ведае пра гэта
I не вярнуць былое нам нiколi...

Спяваў учора вецярок паўночны
I з колам бавiўся старога млына.
Саромна зорачкi хавалi свае вочы,
Блiшчэлi серабром вадзянiц спiны.

I я пачуу гiсторыю начную ветра,
Што пад зямлей, амаль ля Крэва,
Апосталы ляжаць у цёмных недрах,
Дванаццаць iх, i з золата, не з дрэва.

Для Дамянiка яны былi, як жывыя,
Малiтвы ў голас - водар лясных кветак.
Тады былi выявы i нябес другiя,
Ды не знайсцi цяпер нiякiх сведак.

Апосталы яўлялi Радзівілам
Апошнюю сваю i цiхую вячэру.
Яшчэ дзяды ў поўнач гаварылi -
За цяжкiя грахi згубiлi паны веру!

Што было потым – ведае вадзiца,
Была вайна, зноў говар iншаземны,
Гарэла полымем расейская сталiца,
Француз сядзеу задумлiва ў цемры.

Апосталаў схавалi па загаду Дамянiка
I зачынiлi цяжкiя з жалеза дзверы.
Шукалi доўга потым скарб вялiкi,
Шукалi золата, а не сумленнасць веры.

Прабуюць i цяпер, але ж пракляцце
Апосталаў усё глыбей - глыбей хавае.
„Калi не ад свайго было народу шчасце?”
Паўночны ветрык у вады жывой пытае.

Сяргей Брандт,  29.05.2013               


Рецензии