Зорны аазис

Зорны аазіс


Ноч ідзе, пастукваючы кіем,
Па бязлюднай чуйнай цішыні.
Цень двароў, самотныя агні,
Крокі, нетаропкія, цяжкія.

Там трывожна хмурыцца мужчына,
Тут - жанчына... Горад ціха спіць.
Ноч дае засмяглым душам піць,
Ноч дае кароткі адпачынак.

Прыйдзе дзень, узніме хмары пылу.
Караван пацягнецца далей.
Покуль ззяе ў небе Вадалей -
Спіце, людзі! Піце, піце сілу!

Ноч ідзе, пастукваючы кіем...

7 липеня 2011 года


Рецензии
Цудоўны верш! І ўсе, што прачытала, спадабаліся. Дзякую за сустрэчу з роднай мовай!

Клавдия Семеновна   12.10.2016 20:58     Заявить о нарушении
Ды калі ласка! :-) Дзякую за ўвагу.

Верасовы Звон   12.04.2017 12:08   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.