Бессмяротная душа

Павольна пад вечар валiцца снег,
Зоркi смуткуюць - памёр чалавек.
Застыў на марозе абрыс дабраты,
Вецер, як смецце шпурляе сляды.

Крылы расправiў сумны Анёл,
Свячу запалiў i сеў цiха за стол.
Праменчыкам ясным душа адыйдзе,
Яе да нябёс сам Анёл правядзе.

Душы ўспамiны - апошнi прывет,
I льецца дзiвосны з пяшчотаю свет.
Успыхне зноў зорка, прыпынiцца снег,
Пачне жыццё зноў, з чыста, чалавек.

Сяргей Брандт, 21.01.2013               


Рецензии