Добрая пазыка

Захварэў стары Барух,
Сыноў клiкае ён з крамы:
„Чую ўсё! Mой цяжкi дух
Быць не можа ўжо з вамi!
Вам кажу ў гэты час -
Болей людзям пазычайце!
Усe звернiцца да вас,
Грош к грашу ёсць злот звычайна!
Наша крама - цiхi рай,
Усе пад ей-дванаццаць вёсак.
Калi просяць - пазычай!
Вунь у кнiзе колькi косак!
Нам павiнны дуб, муры...
Лес ля рэчкi, шмат дарогi...
Я - Барух i не дурны,
Пазычаў i не па-многу!
Просты люд - для працы ён!
Дзень працуе, п' е - не мае,
Цягнецца вякамі сон,
П'е мужык - пра лес не дбае.
Мы ж...у старане заўжды,
Бачым, лiчам, разважаем.
Мы - вяскоўцы, не жыды!
Мы заўсёды пазычаем!
Ёсць жаданне, кажу вам,
Даць у пазык i пану Богу!
За пазык ен даў бы нам ...
У вечнасць вечную дарогу...”
Досыць, хворы чалавек!
Сорамна прад смерцю марыць.
I лiчыць наступны грэх
Праз зачыненыя хмары.
П'е, не спынiцца народ,
Цешыцца хмельнай музыкай.
Зноў павiнен, вось дык чорт!
Ён працэнты за пазыку.

Сяргей Брандт, 10.12.2012               


Рецензии