Пакаранне вадой

Моцна лязгаюць маланкi,
Вецер рве нябесны дах.
Хвалi хлюпаюць ля ганка,
Быццам у жахлiвых снах.
Цемра зазiрае ў вокны,
Павадак прыйшоў здалёк.
На ўзлеску з садам мокне,
Пад дажджом, рабiн радок.
Нехта на людзей злуецца,
Ноч змыла раптам берагi.
А можа гэта не здаецца -
Людзей караюць за грахі!
Да ранiцы не хопiць часу,
Знiк пад вадой нямы касцёл.
Прыйшлося адказаць адразу
За згубленую веру i за ўсё.

Сяргей Брандт,  12.06.2013               


Рецензии