Дапаможа змаганне?..

Дапаможа змаганне,
      Калі ў думках ён зрання да рання?

Дапаможа дарога,
       Калі сэрца галосіць трывогай?

Аб сабе можна думаць,
       Адчуваючы, як яму сумна?
Бесклапотна смяяцца,
       Калі там на душы ў яго цяжка?

Адштурхну прызначэнне -
        У каго папрашу прабачэння?

І ў багне спакою
        Не загіну заўчасна душою?..

                28.09.1991г.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →