БелАрусу! из цикла на беларускай мове

Разагні сьпіну, беларус!
Хопіць глядзець пад ногі!
Маўкліва прымаць прымус,
Упірацца вачамі ў падлогу!

Хопіць ужо быць баранамі!
Чакаць надвор'я з мора.
Забіваць сябе сваімі ж рукамі,
Скардзіцца потым на гора.

Разагні сьпіну, чалавеча!
Мордай нашто рыеш глебу?
Скажаш, сам сябе не калечыш,
У хляве калі енчыш бяз хлеба?!

Хопіць ужо быць пустасловам,
Кідаць свае думкі на вецер,
У той жа час схіляць ніцма галовы,
Й баяцца ўзьняць, быццам дзеці.

Разагні сьпіну, беларус!
Век рабоў трэба скончыць, браце!
Расцягні волі белы абрус
У сваёй, нажаль, чорнай хаце.


Рецензии