Жыць разам из цикла на беларускай мове

Дараваць - значыць, рухацца далей.
Жыць разам - гэта значыцца, алей
Дзяліць ужо не толькі на сябе,
А на абодвух,
Й раніцою чуць нягучны подых
Яго. Побач з сабой.
Жыць разам - гэта значыцца, пакой
Ступнямі чатырох ног пакрываць,
Гадзіну "безь Яго" ўжо сумаваць,
Уначы грукатаць ва ўнісон,
А потым дыхаць роўна.
Жыць разам - сорак пальчыкаў пад коўдрай.
Калі Ён - недакучлівы. Ні разу.
Й ты - не звар'яцелая зараза.
Жыць разам.
Для спрэчак, нават, не шукаць прычыны.
Так хораша гучыць.
А для мяне " жыць разам" - немагчыма.
. . .
Свабода, прывідная цётка, Ты даражэй за ўсё.
Ты - лепей мёду.
Ты - лепей, чым атрута.


Рецензии